Мадэрнізаваная зенітная самаходная ўстаноўка ЗСУ-23-4БМ «Шылка» прызначана для вядзення барацьбы з нізкалётнымi паветранымі цэлямі, у тым ліку з беспілотнымі лятальнымі апаратамі на далёкасцях да 2500 м і вышынях да 1500 м, якія ляцяць з хуткасцямі да 450 м/с.
Мадэрнізацыя ЗСУ заключаецца ў устаноўцы сучаснай оптыка-электроннай станцыі «Стрыж-М2» з наступнымі магчымасцямі:
• Пошук, захоп і аўтаматычнае суправаджэнне цэлi па цэляўказаннi ад вышэйстаячага каманднага пункта;
• Аўтаномны пошук, выяўленне і суправаджэнне паветраных, наземных (надводных) цэляў у пасіўным рэжыме па цэляўказаннi з аўтаматызаванага рабочага месца камандзіра баявой машыны;
• Пошук цэлi як у зададзеным сектары, так і ў кругавую;
• Магчымасць пасіўнай ацэнкі далёкасці да суправаджанай
цэлi з выкарыстаннем тэхналогій нейрасеткі;
• Візуалізацыя абстаноўкі і службовай інфармацыі.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
|
Тэлевізійны канал
|
Цеплавізійный канал
|
Далёкасць кругласутачнага выяўлення, км:
|
|
|
• тактычнага знішчальніка, які ляціць на вышыні 1000 м, не менш
|
12 |
10 |
• беспілотнага лятальнага апарата, не менш
|
4 |
4 |
Спектральны дыяпазон, мкм
|
0,4 – 0,9
|
8 -12
|
Вуглавыя памеры шырокага поля зроку, град
|
9,0x12,0
|
9,0x12,0
|
Вуглавыя памеры вузкага поля зроку, град
|
3,0x4,0
|
3,0x4,0
|
Сілкавальная напруга
|
~220 B, 400 Гц і +24 В
|
Аб'ём памяці забяспечвае
|
8-мі гадзінны рэжым інфармацыйнага запісу
|
Дыяпазон рабочых тэмператур, ° C
|
ад -40 да +50
|