Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка»

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Аб кампаніі

Прадметам дзейнасці Дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» з'яўляецца навуковая, вытворчая і знешнегандлёвая дзейнасць (у тым ліку аказанне пасрэдніцкіх паслуг) у дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння і прадукцыі двайнога выкарыстання, шыфравальных сродкаў (работ, паслуг), сродкаў сакрэтнага атрымання інфармацыі і іншай прадукцыі.

ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1995 года. На рынку гандлю ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай прадпрыемства зарэкамендавала сябе надзейным партнёрам у сферы рэалізацыі спецыфічных тавараў і аказання паслуг і пастаянна пашырае сферу сваёй дзейнасці.

Паглыбляючы і пашыраючы партнёрскія адносіны, а таксама імкнучыся да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» прапануе найбольш прымальныя для партнёра ўмовы пастаўкі і формы міжнародных разлікаў з улікам характарыстык тавару, месца размяшчэння карыстальніка, кліматычных умоў рэгіёну, фінансавых магчымасцяў пакупніка і спецыфікі нацыянальнага заканадаўства.

На сённяшні дзень геаграфія камерцыйных адносін ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» даволі разнастайная. Шматгадовая сумесная праца звязвае наша прадпрыемства з кампаніямі больш чым у 30 краінах свету. Актыўны ўдзел ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» у рэалізацыі розных праграм ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі спрыяе развіццю міжнародных адносін.


Асноўныя сферы дзейнасці

  • Рэалізацыя прадукцыі ваеннага прызначэння, у тым ліку якая знаходзіцца ў аператыўным кіраванні дзяржаўных органаў, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі

  • Аказанне паслуг па арганізацыі вытворчасці, мадэрнізацыі, тэхнічным абслугоўванні, рамонце, утылізацыі прадукцыі ваеннага прызначэння і прадукцыі падвойнага ўжывання

  • Аказанне паслуг па навучанні замежных спецыялістаў, правядзенню кансультацый, тэхнічнаму навучанню, выкарыстанню спецыялістаў

  • Арганізацыя сумесных вытворчасцяў па вырабе ўзбраення і ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Замоўца з перадачай адпаведных тэхналогій і іх тэхналагічным і навуковым суправаджэннем

  • Удзел у стварэнні вытворчасцей па вырабу новых узбраенняў і ваеннай тэхнікі, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестыцый і тэхналогій

  • Арганізацыя правядзення перспектыўных распрацовак па стварэнні і мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі

ГВТУП «Белспецзнештэхніка» разглядае магчымасць інвесціравання ва ўзаемавыгадныя праекты.

Звяртайцеся да нас, і наша супрацоўніцтва будзе, несумненна, узаемавыгадным, а любы вопыт зносін з нашай кампаніяй пакіне ў Вас самае прыемнае ўражанне!