Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка»

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

ЗРК «СТРАЛА-10БМ2»

Мадэрнізаваны ЗРК «Страла-10БМ2» прызначаны для прыкрыцця сіл і сродкаў сухапутных войскаў ад сродкаў паветранага нападу па прынцыпе «стрэліў і забыўся».

Пры мадэрнізацыі ў баявую машыну ўсталёўваюцца сучасныя оптыка-электронная станцыя, аўтаматызаванае працоўнае месца камандзіра машыны, сродкі сувязі і навігацыйная апаратура, прыборы начнога бачання камандзіра і механіка-вадзiцеля, начны прыцэл на 7,62 мм кулямёт ПКМБ, выносны дызель-электраагрэгат з пускавым зарадным устройствам, сістэма ацяплення і кандыцыянавання паветра баявога аддзялення.

У выніку мадэрнізацыі комплексу забяспечваюцца кругласутачная баявая работа ў пасіўным рэжыме, павелічэнне далёкасці выяўлення паветраных мэтаў і час бесперапыннай баявой работы, прымяненне розных тыпаў ЗУР, зніжэнне цеплавой прыкметнасці баявых машын, паляпшэнне ўмоў жыццядзейнасці экіпажа.

Па жаданні Заказчыка баявыя машыны 9А35М2 могуць выкарыстоўвацца ў якасці ўзводнага (батарэйнага) камандзірскага пункта, кіравацца з вынаснога працоўнага месца і камплектавацца трэнажорам.

Мадэрнізацыі могуць падвяргацца ўсе мадыфікацыі комплексу. Мадэрнізацыя можа ажыццяўляцца пры капітальным рамонце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або на тэрыторыi Заказчыка.

Магчымая пастаўка.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Далёкасць выяўлення, м:

• днём
да 20
• ноччу
да 15
Далёкасць аўтасуправаджэння, км
да 15
Далёкасць распазнавання тыпу мэты, км
7-10
Межы зоны паражэння::

• па вышыні, км
0,025 – 3,5
• па далёкасці, км
0,8 - 5
Боекамплект ракет, шт
8
Тыпы ўжывальных ракет
9М31М, 9М37, 9М37М, 9М37МД, 9М333
Верагоднасць паражэння (у залежнасці ад тыпу ЗУР)
0,4 – 0,6 (0,6 – 0,9)
Хуткасць забіваных мэтаў:

• насустрач, м/с
 415
• наўздагон, м/с
310
Час гатоўнасці да работы навігацыйнай апаратуры, не больш, с
180
Час бесперапыннай баявой работы комплексу, ч
8
Базавае шасі
МТЛБ