Прызначэнне
Трэнажор ТБ-7917 прызначаны для забеспячэння прывiцця і ўдасканалення навыкаў ваджэння вялікагрузнага шасі МАЗ 7917 у розных пагодных і ландшафтных умовах, часу года і сутак з высокай эфектыўнасцю навучання і трэніровак ва ўмовах класнага памяшкання, без расходу гаруча-змазачных матэрыялаў і рэсурсу аўтамабіляў.
Модуль кіроўцы
Кабіна ўяўляе сабой імітацыю рабочего месца кіроўцы ў кабіне рэальнага аўтамабіля.
Унутры кабіны ўстаноўлены штатныя органы кіравання рухам, прыборы кантролю і сігналізацыі.
У трэнажоры выкарыстоўваецца электрычная дынамічная платформа з трыма ступенямі волі.
Інтэр'ер модуля кіроўцы трэнажора ТБ-7917
Узаемнае размяшчэнне і эрганоміка органаў кіравання і кантролю адпавядае органам кіравання і кантролю рэальнай машыны.
Панэль інструктара
Панэль інструктара адлюстроўваецца на маніторы кіравання.
Панэль інструктара прызначана для кіравання працай трэнажора і прадстаўлена ў выглядзе набору экранных формаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з інструктарам пры падрыхтоўцы, рэдагаванні, запуску, выкананні і разборы практыкаванняў.