Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"
Версія для слабавідушчых Звычайная версія сайта

Версія для слабавідушчых

Прадметам дзейнасці Дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» з'яўляецца навуковая, вытворчая і знешнегандлёвая дзейнасць (у тым ліку аказанне пасрэдніцкіх паслуг) у дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння і прадукцыі двайнога выкарыстання, шыфравальных сродкаў (работ, паслуг), сродкаў сакрэтнага атрымання інфармацыі і іншай прадукцыі.

ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1995 года. На рынку гандлю ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай прадпрыемства зарэкамендавала сябе надзейным партнёрам у сферы рэалізацыі спецыфічных тавараў і аказання паслуг і пастаянна пашырае сферу сваёй дзейнасці.

Паглыбляючы і пашыраючы партнёрскія адносіны, а таксама імкнучыся да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» прапануе найбольш прымальныя для партнёра ўмовы пастаўкі і формы міжнародных разлікаў з улікам характарыстык тавару, месца размяшчэння карыстальніка, кліматычных умоў рэгіёну, фінансавых магчымасцяў пакупніка і спецыфікі нацыянальнага заканадаўства.

На сённяшні дзень геаграфія камерцыйных адносін ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» даволі разнастайная. Шматгадовая сумесная праца звязвае наша прадпрыемства з кампаніямі больш чым у 30 краінах свету. Актыўны ўдзел ДЗГУП «БЕЛСПЕЦЗНЕШТЭХНІКА» у рэалізацыі розных праграм ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі спрыяе развіццю міжнародных адносін.

Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Адрас :

Рэспубліка Беларусь, 220103
г. Мінск, вул. Каліноўскага, 8

Часы працы прадпрыемства:

Панядзелак - чацвер 8.30-17.30

Пятніца 8.30 - 16.15

Абед:

13.00-13.45