Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Радыёстанцыя КХ «ЛАДАГА-М»

Радыёстанцыя прызначана для забеспячэння прыёму/перадачы маўленчых паведамленняў і лічбавых дадзеных у каналах КВ радыёсувязі. Радыёстанцыя можа выкарыстоўвацца на рухомых і стацыянарных аб'ектах.

Эксплуатацыйныя характарыстыкі:
• Магчымасць прыёму/перадачы лічбавых дадзеных з дапамогай убудаванага мадэма на хуткасці да 19,2 кбіт/с;
• Аўтаматычнае ўсталяванне радыёсувязі (2G-ALE; 3G-ALE);
• Кругласутачная праца на максімальнай магутнасці;
• Тэхнічнае маскіраванне маўленчага сігналу і лічбавых дадзеных па алгарытмах AES.

Перадача дадзеных і лічбавага голасу:
Радыёстанцыя забяспечвае прыём/перадачу дадзеных як у адной бакавой паласе (рэжым J3E на хуткасці да 9600 біт/с), так і ў двух бакавых палосах (рэжым ISB на хуткасці да 19200 біт/с).

Радыёстанцыя можа камплектавацца праграмным забеспячэннем T5066 забяспечвае прыём / перадачу лічбавых дадзеных, распрацаваным у поўнай адпаведнасці са стандартам STANAG 5066. Праграмнае забеспячэнне T5066 мае сумяшчальнасць са стандартнымі паштовымі агентамі, такімі як Microsoft Outlook.

Праграма Т5066 забяспечвае магчымасці сеткавага ўзаемадзеяння, а таксама беспамылковую і эфектыўную перадачу даных па каналах КВ радыёсувязі і сумяшчальная з паштовымі праграмамі іншых вядучых вытворцаў у адпаведнасці са стандартамі STANAG 5066.

Лічбавы голас забяспечваецца выкарыстаннем MELP вакодера (хуткасць 2400 біт/с) рэалізаванага на аснове DSP з магчымасцю шыфравання AES-256.

Убудаваныя сродкі дыягностыкі:
Прадугледжаны ўбудаваныя сродкі дыягнаставання няспраўнасцяў радыёстанцыі с гукавымі і візуальнымі сігналамі з лакалізацыяй адмоваў да ўзроўню модуляў/канструктыўна-зменных блокаў для хуткага выяўлення няспраўнасцяў і тэхнічнага абслугоўвання.

Радыёстанцыя забяспечвае пастаянны маніторынг функцыянавання кампанентаў/вузлоў прыёмаперадатчыка з дапамогай убудаваных падпраграм.

Канструктыўныя дадзеныя
Прыёмаперадатчык выкананы ў канструктыве «Еўрамеханіка-19"» і задавальняе па механічных і кліматычных патрабаваннях ДАСТ РВ 20.39.304 групам 1.1

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

РЭЖЫМ ПЕРАДАЧЫ

Дыяпазон рабочых частот перадача/прыём, МГц
1.5-29.99999
Сетка рабочых частот, Гц
10
Колькасць праграмуемых частот прыём/перадача
400/400
Стабільнасць частоты даўгачасная (за 1 год)
0,3х10-6
Класы выпраменьвання
J3E, H3E, A1A, B8E
Упраўленне:

• дыстанцыйнае
па стыку RS-232C, Ethernet
• мясцовае
з пярэдняй панэлі
Прамысловы ККД трансівера,%
40
Электрасілкаванне
ад сеткі 220 У, 50 Гц
Намінальная выходная магутнасць, Вт
1000
Паласа гукавых частот у рэжыме J3E, кГц
0,3-3,4
Падаўленне вышэйшых гармонік, не менш, дБ
60
Падаўленне нясучай у рэжыме ОБП у класе J3E, не менш, дБ
40
Нелінейныя скажэнні перадавальнага тракта, не больш, дБ
мінус 36 РЕР
Час перабудовы на любую частату, не больш, мс
50
Час першаснай налады на праграмныя частоты, не больш, с
3 (тыпавое 1,5)
Узгадненне з антэнамі пры КБВ АФУ, не менш
0,25


РЭЖЫМ ПРЫЁМУ

Адчувальнасць пры прыёме сігналаў:

у рэжыме J3E (пры стаўленні сігнал/шум 10 дБ), не горш, мкВ
0,5
Дынамічны дыяпазон АРУ, не менш, дБ
100


РЭЖЫМ АЎТАМАТЫЗАВАНАЙ  РАДЫЁСУВЯЗІ

Аўтаматычнае ўсталяванне сувязі (ALE) *
MIL-STD-ALE-188-141B
 (ALE 2G) і STANAG
4538 (ALE 3G)
Убудаваныя мадэмы *
STANAG 4285
STANAG 4529
STANAG 4539
STANAG 4415
 MIL-STD-188-110B
 MIL-STD-188-110B
App. C
MIL-STD-188-110B App.
F. FSK
Хуткасць перадачы дадзеных *, біт/с
ад 75 да 19200
Габарыты трансівера (Ш * Г * У), мм
544х674х812,5
* Патрабуецца ўдакладненне пры заказе