Вырабы выкананы ў пластыкавым кейсе з магчымасцю аўтаномнай працы ад убудаваных акумулятараў.
Забяспечваюць:
• Схаванае функцыянаванне ў зададзенай лакальнай зоне;
• Ацэнку радыёэлектроннай абстаноўкі па ўсіх сетках сувязі стандарту GSM/DCS з атрыманнем значэнняў параметраў MCC, MNC, LAC, Cell Id, BCCH ARFCN;
• Выяўленне і прымусовую рэгістрацыю абаненцкіх тэрміналаў на імітатары базавых станцый (комплексе), з атрыманнем сістэмных ідэнтыфікатараў IMSI, IMEI, TMSI;
• Вядзенне базы дадзеных крыніц;
• Выдачу аператару папераджальнага паведамлення, пры выяўленні абаненцкіх тэрміналаў з параметрамі, унесенымі ў базу даных;
• Блакаванне і ўтрыманне абаненцкіх тэрміналаў у зоне дзеяння комплексу:
• усіх, зарэгістраваных абаненцкіх тэрміналаў;
• выбарачнае - аўтаматычнае, па загадзя сфармаванаму заданню.
• Пасылку абанентам умоўных і маўленчых сігналаў пры спробах выходнай сувязі (маўленчай сеанс, SMS), тыпу «занята», «абанент знаходзіцца па-за зонай абслугоўвання»;
• Набыванне і наступную апрацоўку інфармацыі ў базе дадзеных стандарту SQL.
Магчымасць сумеснай працы з радыёпеленгатарам.