Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-14.00

Мадэрнізаваны комплекс кiравання агнём артылерыі 1У12-1БМ

Прызначаны для разведкі і кiравання агнём самаходнага артылерыйскага дывізіёна, ажыццяўлення бесперапыннага і цеснага ўзаемадзеяння з агульнавайсковымі падраздзяленнямі, абслугоўваючымi падраздзяленнямі паветранай, радыёлакацыйнай, гукавай, аптычнай разведкі і метэаралагічнымі падраздзяленнямі. Камандныя машыны ўпраулення комплексу 1У12-1БМ зманцiраваны на базе шасі МТЛБ-У.

Састаў комплексу:
• 1У15-1БМ КМК камандзіра дывізіёна - 1 адз.;
• 1У16-1БМ КМК начальніка штаба дывізіёна - 1 адз.;
• 1У14-1БМ КМК камандзіра батарэі - 3 адз.;
• 1У13-1БМ КМК старшага афіцэра батарэі - 3 адз.

Асноўнай мэтай мадэрнізацыі з'яўляецца:
• замена на КМК састарэлага прыладавага і апаратнага абсталявання на сучаснае тэхналагічнае абсталяванне з высокімі тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі;
• усталёўка праграмна-апаратнага комплексу, якія дазваляюць кіраваць артылерыйскім дывізіёнам у аўтаматызаваным рэжыме для ўсіх артылерыйскіх сістэм і сістэм РСЗА.

Мадэрнізаваны комплекс 1У12-1БМ мае наступныя перавагі:
• павышэнне тактыка-тэхнічных характарыстык камандзірскіх машын кiравання (кiравання);
• пашырэнне варыянтаў баявога ўжывання пры выкананні заданняў стральбы і кіравання агнём;
• скарачэнне часу на правядзенне мерапрыемстваў падрыхтоўкі стральбы і кіравання агнём у 2-3 разы;
• павышэнне дакладнасці падрыхтоўкі дадзеных для стральбы і, як вынік,скарачэнне расходаў боепрыпасаў на прыстрэлку і паражэнне мэт;
• магчымасць аўтаматызаванай перадачы ў лічбавым рэжыме дадзеных рыхтоўлі стральбы і кіравання агнём, выточных дадзеных для стральбы на агнявыя пазіцыі батарэй, а таксама магчымасць аўтаматызаванага абмену дадзенымі з рознага роду пунктамі кіравання, з падраздзяленнямі баявога забеспячэння;
• магчымасць вядзення разведкі саперніка ва ўмовах абмежаванай бачнасці кругласутачна, аўтаматызаванага вызначэння каардынат аб'екта (цэлi);
• значнае павышэнне паказнікаў надзейнасці, зніжэнне расходаў на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі


Комплекс 1В12-1  
Мадэрнізаваны комплекс 1В12-1БМ
Час разгортвання ў баявое становішча, мін
11
да 3
Час прывядзення ў паходнае становішча, мін
16
да 6
Далёкасць назірання ва ўмовах абмежаванай бачнасці (уначы), м
1350
 5500
Дакладнасць топагеадэзічнай прывязкі з выкарыстаннем апаратуры, м
0,1% пройдзенага шляху
5
Магчымасць і далёкасць падсвятленні мэты далямерам, м
няма
300-7000
Дыяпазон мераных далёкасцяў, м
120-10000
110-20000
Наяўнасць пераноснага далямера
Стэрэаскапічны ДС-1
Тэлевізійна-цеплавізійны «Капанір»
Тып радыёсродкаў
Аналагавыя
Лічбавыя
Сродкі метеазабяспечання
ДМК (1 адз.)
Аўтаматычная метэастанцыя (4 адз.)
Сродкі рыхтоўлі выточных дадзеных для стральбы
Аналагавая ЭВМ 9У59 (1 адз.)
ЭВМ (ПЭВМ) у кожнай КМК
Сродкі дакументавання
Тэлеграфны апарат СТ А-67М
Прынтар МП-2200
Наяўнасць сістэмы кандыцыянавання
-
+
logo1 logo2 logo3 logo3