Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Аднапазiцыйны мабільны пеленгатор «АПМ-8/1»

Аднапазiцыйны пеленгатор мабільны АПМ-8/1 прызначаны для аўтаматызаванага выяўлення крыніц выпраменьвання ў ВЧ (КВ) дыяпазоне (у тым ліку з праграмнай перабудовай працоўнай частаты) і перадачы звестак аб іх карыстальніку.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Працоўны дыяпазон частот, МГц
1,5 – 30
Аналіз загрузкі КХ дыяпазону адначасова ў паласе 28,5 МГц з хуткасцю, не менш, МГц/с
30
Сектар пеленгавання
360°
Адчувальнасць пры рабоце на АФС №1, не горш, мкв/м
1–5
Адчувальнасць пры рабоце на АФС №2, не горш, мкв/м
20–30
Інструментальная дакладнасць пеленгавання пры рабоце на АФС №1:

• у дыяпазоне 1,5 - 5 МГц
3,0°
• у дыяпазоне 5 - 15 МГц
2,0°
• у дыяпазоне 15 - 30 МГц
1,0°
Інструментальная дакладнасць пеленгавання ў дыяпазоне 1,5 - 30 МГц пры рабоце на АФС №2
4 – 6°
Дакладнасць аднапазiцыйнай адзнакi каардынатаў ІРІ пры аднаскачковай трасе (да 1500 км) і спакойнай іёнасферы (пры рабоце на АФС №1)
не горш за 20% ад далёкасці
Магчымасць выяўлення (пеленгавання) сігналаў з ППРЧ

Радыёперахоп і рэгістрацыя радыёсігналаў

Тэхнічны аналіз прынятых радыёсігналаў, у тым ліку:

• пошук, выяўленне і рэгістрацыю радыёсігналаў у сістэмах з аўтаматычным уваходжаннем у сувязь тыпу ALE (стандарт 2G)

• дэмадуляцыі радыёсігналаў, сфармаваных у адпаведнасці са стандартам MIL-STD-188-110B

• дэмадуляцыі радыёсігналаў з частотнай маніпуляцыяй і хуткасцю маніпуляцыі да 300 БД

• вымярэнне асноўных параметраў радыёсігналаў (паласа частот, суадносіны сігнал/шум, хуткасць маніпуляцыі, цэнтральная частата)

Сістэма электрасілкавання забяспечвае:

• магчымасць падлучэння і работы радыёэлектроннай апаратуры пеленгатара ад вонкавай сеткі электрасілкавання напругай 220 В 50 Гц пры дапамозе сеткавага падаўжальніка на выдаленні ад кропкі падлучэння каля 50 м

• бесперапынную працу пеленгатора на працягу не менш за 24-х гадзін пры электрасілкаванні як ад агрэгата аўтаномнага электрасілкавання напругай 220 У 50 Гц, так і ад вонкавай сеткі электрасілкавання

Транспартная база:

Пеленгатор АПМ-8/1 рэалізаваны на базе двух спецыялізаваных аўтамабіляў падвышанай праходнасці КамАЗ. Апаратныя адсекі абсталяваны падсістэмамі жыццезабеспячэння (кандыцыянавання, электрасілкавання, фiльтравенцiляцыйнай устаноўкай з падпорам паветрам), шафай-сейфам для захоўвання папер, стойкай для захоўвання зброі