Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Рамонт і мадэрнізацыя ракетна–артылерыйскага ўзбраення

Мэта рамонту і мадэрнізацыі ракетна-артылерыйскага ўзбраення - аднаўленне спраўнасці і рэсурсу ўзбраення, павышэнне надзейнасці ў эксплуатацыі і паляпшэнне яго баявых характарыстык.

Рамонт і мадэрнізацыя магчымая на ўзорах ракетна-артылерыйскага ўзбраення:



Буксіруемая артылерыя:
• 82-мм і 120-мм мінамёты;
• 85-мм супрацьтанкавая гармата Д-48;
• 100-мм супрацьтанкавая гармата МТ-12;
• 122-мм гаўбіца Д-30;
• 130-мм гармата М-46;
• 152-мм гармата-гаўбіца Д-20;
• 152-мм гармата 2А36.

Самаходная артылерыя:
• 122-мм самаходная гаўбіца 2С1;
• 152-мм самаходная гаўбіца 2С3М;
• 203-мм самаходная гармата 2С7.

Рэактыўныя сістэмы залпавага агню:
• 122-мм БМ-21 «Град»;
• 220-мм 9К57 «Ураган»;
• 300-мм 9А52 «Смерч».

Супрацьтанкавыя кіраваныя ракетныя комплексы.

Правядзенне рамонту і мадэрнізацыі узораў магчыма:
• На рамонтным прадпрыемстве Рэспублікі Беларусь;
• На тэрыторыі Заказчыка ў памяшканнях са спецыяльным абсталяваннем для разборкі і рамонту ўзораў артылерыйскага ўзбраення.

Пералік асноўных работ па рамонце ракетна-артылерыйскага ўзбраення

Ствол гарматы:
• Ачыстка ўнутранай паверхні ствала ад карозіі і ліквідацыю амяднення хімічным спосабам;
• Устараненне увагнутасцяў на вонкавай паверхні ствала;
• Устараненне намінаў і задзiрак у зараднай каморы;
• Устараненне намінаў і задзiрак на кантрольнай пляцоўцы;
• Выдаленне наплываў металу па краях вокнаў дульнага тормазу;
• Устараненне хісткасцi і правароту дульнага тормазу;
• Устараненне хісткасцi шворневой бэлькі.

Механізмы навядзення гарматы:
• Устараненне тугога ходу махавікоў механізмаў навядзення;
• Устараненне павялічанага мёртвага ходу (люфта) механізмаў навядзення;
• Устараненне павялічанай вертыкальнай і гарызантальнай хісткасцi хісткай часткі прылады.

Супрацьадкатныя прылады гарматы:
• Замена гуматэхнічных вырабаў і ушчыльненняў у тормазе адкату і накатнiке;
• Устараненне ўцечкі вадкасці ў тормазе адкату і накатнiке;
• Устараненне ўцечкі паветра ў накатнiке;
• Устараненне прычын падоўжанага адкату;
• Устараненне прычын скарочанага адкату;
• Устараненне недакату і накату з рыўкамі;
• Устараненне рэзкага накату (накату са стукам).

Затвор гарматы:
• Рамонт элементаў ударнага механізму;
• Рэгулёўка ці замена выкідальніка;
• Рамонт механізмаў паўаўтаматыкi;
• Рамонт механізму паўторнага ўзвода;
• Рамонт ўтрымліваючага механізму.

Прыцэльныя прыстасаванні:
• Устараненне мёртвых хадоў механізмаў прыцэла;
• Устараненне непаўторнасцi падоўжнай і папярочнай хісткасцi прыцэла;
• Устараненне вертыкальнай і гарызантальнай хісткасцi панорамы ў кошыку;
• Замена оптыкі прыцэла.

Электраабсталяванне - рамонт і аднаўленне электраабсталявання.