Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Баявая машына БМ–21А «БЯЛГРАД»

Баявая машына БМ-21А «БЯЛГРАД» прызначана: для знішчэння і прыгнечання жывой сілы, баявой тэхнікі і ўзбраення, пунктаў кіравання ў раёнах засяроджвання і апорных пунктах; знішчэння і прыгнечання артылерыйскіх, рэактыўных і мінамётных батарэй; разбурэння ўмацаванняў, апорных пунктаў і вузлоў супраціўлення праціўніка.

Баявая машына ўяўляе сабою самаходную рэактыўную ўсталёўку, што складаецца з артылерыйскай часткі і аўтамабільнага шасі. Артылерыйская частка баявой машыны адрозніваецца прастатой прылады і надзейнасцю ў эксплуатацыі, высокай жывучасцю і агнявой моцай, невялікімі расходамі ў тэхнічным абслугоўванні.

Для размяшчэння артылерыйскай часткі РСЗА БМ-21A выкарыстоўваецца адмыслова распрацаванае аўтамабільнае базавае шасі аўтамабіля МАЗ-631705 з колавай формулай 6х6, якое значна пашырае баявыя магчымасці ўжывання РСЗА ў багністай, пясчанай, узгорыстай і горнай мясцовасці.

У баявой машыне зманцiраваны камплект стэлажоў 9Ф37 (9Ф37М) для размяшчэння 40 (60) рэактыўных снарадаў да БМ-21A, што дазваляе скараціць колькасць транспартна – зараджальных машын, павялічыць манеўранасць і забяспечыць мінімальны час гатоўнасці да паражэння аб'ектаў праціўніка.

На баявой машыне прадугледжан разварот пакета накіравальных на 180° для забеспячэння зараджання пакета накіравальных з боекладкі баявой машыны.

Баявая машына абсталявана гідраўлічнымі дамкратамі, што забяспечваюць гарызантаванне і стабілізацыю артылерыйскай частцы ў баявым становішчы, што выключае разгойдванне баявой машыны падчас залпавай стральбы, значна змяншае рассейванне снарадаў і павялічвае дакладнасць і кучнасць стральбы.

Тэхнічныя, балістычныя ўмовы стральбы РСЗА БМ-21А ідэнтычныя РСЗА БМ-21. Ужываюцца такія ж, як у РСЗА БМ-21 122 мм рэактыўныя снарады.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Калібр, мм  
122
Колькасць накіравальных
40
Далёкасць стральбы, м:
- звычайным снарадам 20450
- снарадам павялічанай далёкасці да 50000
Час поўнага залпа, с
 20
Максімальны вугал узвышэння, град
55
Мінімальны вугал узвышэння, град
0
Вуглы гарызантальнага абстрэлу, град:
-  направа ад восі аўташасi 70
-  налева ад восі аўташасi
102
Вугал абыходу кабіны, град
±36
Найменшы вугал узвышэння пакета накіравальных у зоне кабіны, град
20
Даўжыня ў паходным становішчы, мм
9450
Шырыня ў паходным становішчы, мм
2710
Вышыня ў паходным становішчы, мм
3410
Вышыня пры максімальным вугалі ўзвышэнні, мм  
4530
Вазімы камплект боепрыпасаў, шт
80 (100)
Час перазараджання баявой машыны, мін
7
Маса баявой машыны без боепрыпасаў і разліку, кг
13300
Маса падрыхтаванай баявой машыны, кг:
-  з 40 снарадамі ў пакеце
16340
-  з 40 снарадамі ў пакеце і 40 снарадамі на стэлажах
18980
-  з 40 снарадамі у пакеце і 60 снарадамі на стэлажах
20300
Максімальная хуткасць руху падрыхтаванай баявой машыны, км/г
да 75
Запас ходу, км
1000
Максімальная глыбіня броду, які пераадольваецца, мм
1750