Мадэрнізаваны ЗРК «Страла-10БМ2» прызначаны для прыкрыцця сіл і сродкаў сухапутных войскаў ад сродкаў паветранага нападу па прынцыпе «стрэліў і забыўся».
Пры мадэрнізацыі ў баявую машыну ўсталёўваюцца сучасныя оптыка-электронная станцыя, аўтаматызаванае працоўнае месца камандзіра машыны, сродкі сувязі і навігацыйная апаратура, прыборы начнога бачання камандзіра і механіка-вадзiцеля, начны прыцэл на 7,62 мм кулямёт ПКМБ, выносны дызель-электраагрэгат з пускавым зарадным устройствам, сістэма ацяплення і кандыцыянавання паветра баявога аддзялення.
У выніку мадэрнізацыі комплексу забяспечваюцца кругласутачная баявая работа ў пасіўным рэжыме, павелічэнне далёкасці выяўлення паветраных мэтаў і час бесперапыннай баявой работы, прымяненне розных тыпаў ЗУР, зніжэнне цеплавой прыкметнасці баявых машын, паляпшэнне ўмоў жыццядзейнасці экіпажа.
Па жаданні Заказчыка баявыя машыны 9А35М2 могуць выкарыстоўвацца ў якасці ўзводнага (батарэйнага) камандзірскага пункта, кіравацца з вынаснога працоўнага месца і камплектавацца трэнажорам.
Мадэрнізацыі могуць падвяргацца ўсе мадыфікацыі комплексу. Мадэрнізацыя можа ажыццяўляцца пры капітальным рамонце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або на тэрыторыi Заказчыка.
Магчымая пастаўка.