Адкрытае акцыянернае таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» з’яўляецца вядучым прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь па выкананні капітальнага рамонту розных мадыфікацый верталётаў Мі-2, Мі-8(Мі-17), Мі-24(Мі-35), Мі-26.
Прадпрыемства мае ўсе неабходныя Сертыфікаты і іншыя дазвольныя дакументы на права выканання капітальнага рамонту верталётаў.
Адкрытым акцыянерным таварыствам «Аршанскі авіярамонтны завод» заключаныя кантракты на інжынерна-кансультатыўнае суправаджэнне рамонту верталётаў маркі «Мі» з распрацоўшчыкам - ААТ «МВЗ ім.М.Л.Міля» і з заводамі-вырабнікамі: ААТ «Казанскі верталётны завод», РВПК ААТ «Раствертал».
Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь аэрадром «ОРША» адчынены для міжнaродных палётаў, што значна спрашчае лагістыку па рамонце авіяцыйнай тэхнікі.
У цяперашні час, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі, што прымыкае да аэрадрома, вядзецца будаўніцтва буйнога мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ТАА «Брэміно груп».
Адрас:
211004, Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г.п.Болбасава, вул. Завадская, д.1
E-mail: priemnaya@oarz.by
www.oarz.by
Тэл./факс: +375 -216-23-80-12