Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Беспілотны авіяцыйны комплекс экалагічнага маніторынгу (БАК ЭМ) на базе дырыжабля

Дэталёвы маніторынг мясцовасці і аб'ектаў у густой лясной расліннасці праз кроны дрэў, суправаджэнне рухомых аб'ектаў з борта БЛА і перадача па радыёканале атрыманай інфармацыі на НПК і іншым выдаленым спажыўцам пры рабоце ў маштабе часу, блізкім да рэальнага.

Магчымасці:
БАК на базе дырыжабля з далёкасцю прымянення да 50 км дазваляе ажыццяўляць дэталёвы маніторынг пры хуткасці перамяшчэння ад 0 да 40 км/г у светлы і цёмны час сутак. Дырыжабль абсталяваны сумешчанымі гiрастабiлiзаванымi відэа-, фота, IЧ-камерамі і іншымі мэтавымі нагрузкамі. У залежнасці ад усталяванай мэтавай нагрузкі комплекс можа выкарыстоўвацца: для выяўлення надзвычайных сітуацый; кантролю стану тэрыторый, на якіх праходзяць нафта- і газаправоды; барацьбы з браканьерствам; рашэння задач зямельнага кадастру і картаграфавання; кантролю дзяржаўнай мяжы, уключаючы суцэльныя лясныя масівы; маніторынгу сельскагаспадарчых угоддзяў; кантролю ліній электраперадач і стану атмасферы; здымкі відэафільмаў і прыродных ландшафтаў; пракату рэкламы на бартах дырыжабля і г.д.

Састаў комплексу:
• БЛА на базе дырыжабля;
• НПК;
• Камплект ЗIП;
• Тэхнічныя сродкі забеспячэння;
• Модуль прыёма-перадаючай апаратуры;
• Стандартны камплект мэтавай нагрузкі (гiрастабiлiзаваная відэа-, фота-, інфрачырвоная або мультыспектральная камера альбо сумешчаныя ТБ- і ВК-модулі).

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі


           Тып 1                          
Тып 2
Сілавая ўстаноўка, шт
2-4 электрарухавіка          
2 ДВС
Максімальная ўзлётная маса, (пры ўзлёце з геліем мае нулявую плавучасць), кг
       23–30                        
75
Даўжыня абалонкі *, м
                        8,7                    
12,7
Дыяметр абалонкі *, м
                   2,25–2,63
3,19
Дыяпазон хуткасцяў палёту, км/г
                       0–40                    
                 0–40                    
Максімальная вышыня палёту, м
                     да 500              
            да 500              
Радыус дзеяння радыёканала (ва ўмовах прамой радыёбачнасці і нармальных метэаўмовах), км
                      да 50                      
                    да 50                      
Час знаходжання ў паветры (у штыль і пры хуткасці ветру да 3,7 м/с), ч
                       да 4                  
да 6
Максімальная маса мэтавай нагрузкі, кг
                      да 1,5            
5,0

* Магчыма рэалізацыя БАК з абалонкай любой даўжыні і дыяметра