Дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"

Заполните форму, чтобы связаться с нами

Государственное внешнеторговое
унитарное предприятие
"Белспецвнештехника"

Адрес:

Республика Беларусь, 220103
г. Минск, ул. Калиновского, д. 8

Тел: +375 (17) 269-63-33

Факс: +375 (17) 269-63-43

E-mail: mail@bsvt.by

Время работы предприятия:

Понедельник - пятница
8.30-17.30

Обед:

13.00-13.45

Мінскі аэраклуб

«Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца»- вучэбна-спартыўная ўстанова Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскае аб'яднання ДТСААФ.

Аэраклуб уключан у дзяржаўную сістэму падрыхтоўкі авіяцыйных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ прайшлі абучэнне 229-курсантаў лётчыкаў авіяцыйнага факультэта на верталётах і 52 курсанта штурманскага факультэта.

Асноўныя напрамкі дзейнасці аэраклуба:
• Лётная падрыхтоўка курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай Акадэміі;
• Падрыхтоўка спартсменаў па самалётным, верталётным, парашутным і авіямадэльным спорце;
• Удзел у авіяцыйных святах (выступах) з мэтай прапаганды і развіцця авіяцыйных відаў спорту.

Авіяцыйная тэхніка:
• Самалёты Ан-2
• Самалёты Як-52
• Верталёты Мі-2

Праграма падрыхтоўкі пілота верталёта складаецца з тэарэтычных і практычных курсаў навучання і мае адзіную базавую частку для ўсіх тыпаў верталётаў.

Тэарэтычная частка вывучаецца ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі». Выкладаюць дасведчаныя педагогі акадэміі з прыцягненнем спецыялістаў і вучэбнай базай аэраклуба. Аб'ём 120 - 150 гадзін.

Практычныя заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам пілотаў-інструктараў, якія маюць вялікі вопыт лётнага навучання, у тым ліку вопыт палётаў у рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і інш. Практычныя заняткі ўключаюць ў сябе трэнажорнуя падрыхтоўку, наземную падрыхтоўку і непасрэдна лётную падрыхтоўку.

Для авалодання асноўнымі навыкамі кіравання верталётам «з нуля» дастаткова 40-45 гадзін палётаў з прафесійным пілотам-інструктарам. Для пілотаў, якiя раней ляталi ў якасці камандзіра паветранага судна на іншых тыпах верталётаў, 10 гадзін.

Пры гэтым слухач павінен адпавядаць наступным патрабаванням:
• Узрост - ад 18 гадоў на момант першага самастойнага палёту;
• Адукацыя - не ніжэй сярэдняй;
• Наяўнасць медыцынскага сертыфіката прыдатнасці да палётаў.

Пасля заканчэння курса падрыхтоўкі аэраклуб выдае дакументы пра пройдзены курс абучэння ў Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь для атрымання курсантам пасведчання пілота-аматара (PPL) дзяржаўнага ўзору.